объявление

Лявон Вольскі ў Празе!

Новы год, Каляды — час нечаканых цудаў, падарункаў, агеньчыкаў, казак, добрых зьменаў і цёплых сустрэчаў з сябрамі і блізкімі людзьмі. Мы хочам, каб усё гэта было ў вас у новым годзе, таму і прапаноўваем пачаць яго з сапраўднай казкі — каляднага канцэрту Лявона Вольскага! Гэта будзе ня проста канцэрт, а добрая цёплая сяброўская сустрэча. Мы адмыслова папрасілі Лявона ўзагадаць цікавыя і чароўныя гісторыі, якія адбываліся зь ім у калядны і навагодні час, таму, сябры, ад выступу можна чакаць прыемных нечаканасьцяў, шчырых аповедаў і абавязкова — ўлюбёных сьпеваў. Падчас канцэрту Лявон абяцае распавесьці сакрэт. Які? Прыходзьце і даведвайцеся.

Iмпрэза адбудзецца 6.1.2018 ў мiстычным клюбе «Mandragora», што на Korunni 16. Клiчце родных ды сяброў, прыходзьце з дзецьмi!
Цуды здараюцца.
падзея на fb
Avtoexpert · 08 декабря 2017, 10:12
14132
Чтобы оставить комментарий, нужно войти или зарегистрироваться

З Новым Годам i Калядамi, сябры!

Нагадваю, канцэрт адбудзецца ужо у гэтую суботу.

Показать все

Ужо заўтра! Святкуем беларускія каляды ў Празе разам з Лявонам Вольскім.

Показать все

Вход

Email


Пароль


Нет учетной записи? → Создать аккаунт очень легко
Забыли пароль? → Восстановите доступ